Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотарэакты́ў, ‑тыву, м.

У фатаграфіі — рэчыва, якое выкарыстоўваецца для хімічнай апрацоўкі плёнкі і фотапаперы.

фотарэкла́ма, ‑ы, ж.

Рэклама, выкананая пры дапамозе фотаздымкаў.

фотарэле́, нескл., н.

Рэле, якое дзейнічае пры дапамозе фотаэлемента.

фотарэпарта́ж, ‑у, м.

Рэпартаж у выглядзе фотаздымкаў.

фотарэпарцёр, ‑а, м.

Фатограф, які займаецца фотарэпартажам. Фотарэпарцёры паспелі шчоўкнуць сваімі апаратамі. Кавалёў.

фотарэпарцёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фотарэпарцёра.

фотарэпраду́кцыя, ‑і, ж.

Узноўлены фатаграфічным спосабам відарыс плоскаснага арыгінала: малюнка, чарцяжа і пад.

фотасі́нтэз, ‑у, м.

Працэс утварэння зялёнымі раслінамі арганічнага рэчыва з вуглякіслага газу і вады пры дапамозе светлавой энергіі, якая паглынаецца хларафілам.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і synthesis — спалучэнне.]

фотасінтэты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фотасінтэзу, звязаны з ім. Фотасінтэтычны апарат расліны.

фотаскульпту́ра, ‑ы, ж.

Скульптура, выкананая паводле фатаграфічных здымкаў, якія паказваюць прадмет з розных бакоў.