Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

жаніхо́ў, ‑ова.

Разм. Які належыць жаніху. Жаніхоў падарунак.

жаніхо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Уласцівы жаніху, жаніхам. Жаніхоўскі выгляд.

жаніхо́ўства, ‑а, н.

Разм. Знаходжанне ў становішчы жаніха. Хрупак сабраўся быў другі раз жаніцца і адзін час хадзіў у кавалерах, але неяк за паўгода пастарэў і забыўся пра жаніхоўства. Чыгрынаў.

жані́цца, жанюся, жэнішся, жаніцца; незак.

Браць жонку, станавіцца жанатым, сямейным. Ішлі гады, дзеці іх раслі, жаніліся, выходзілі замуж — і хатка выцягвалася па вуліцы ў абодва бакі. Ракітны. // з кім. Разм. Вянчацца, уступаць у шлюб. Мартын і не думаў жаніцца з .. [Аўгінняй] і наогул аб жаніцьбе ён не думае. Колас. // Спраўляць вяселле. Жэняцца — скачуць, разводзяцца — плачуць. Прыказка.

жані́ць, жаню, жэніш, жэніць; заг. жані; незак., каго, з кім і без дап.

Шлюбам злучаць у пару для сямейнага жыцця, рабіць жанатым (пра мужчыну). — Ці не думаеш, бабка, ты жаніць мяне? — Самі, панічок, жаніцеся... Колас. Сусед Ануфрэй жэніць свайго старэйшага сына. Бядуля.

жані́цьба, ‑ы, ж.

Уступленне мужчыны ў шлюб, шлюбны саюз мужчыны з жанчынай. З той пары, як грукнула мне трыццаць Я спакою не знайду ніяк: Спаць прылягу — пра жаніцьбу сніцца, Страшным стала слова халасцяк. Непачаловіч.

жанкі́, ‑нок; адз. няма.

Разм. Жанчыны. Жанкі з дзецьмі на руках накіроўваліся да дзіцячых ясляў. Хадкевіч. Хай у нашых жанок, хай у нашых дачок рукі будуць такія, як матчыны рукі. А. Вольскі.

жано́цкасць, ‑і, ж.

Сукупнасць рыс і якасцей, якія ўласцівы жанчыне; пяшчотнасць, ласкавасць, прывабнасць. У рухах [Люсі] паяўлялася нешта ад незвычайнай красуні: прывабная мяккасць, жаноцкасць, вялікія сінія вочы палалі ласкавасцю. Карпаў.

жано́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы жанчыне, характэрны для жанчыны; пяшчотны, ласкавы, прывабны. Жаноцкае хараство.

жано́часць, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і жаноцкасць.