уко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укарміць.
уко́с, ‑у, м.
1. Касьба, кашэнне. [Дубовік:] — Як мы ні стараліся, так і не маглі дабіцца, каб першы ўкос да жніва скончыць... Сіўцоў. Пасля ўкосу канюшыны суседскія хлапчукі пускалі на свае загоны коней. Кулакоўскі.
2. Колькасць пакошанага сена. [Прыгуменне] было .. зарослае густою травой — няйначай з яго здымалі тры ці чатыры ўкосы сена. Дамашэвіч. Укос Янукоў не вазіць на вазах — Карова адна панясе на рагах. Муравейка.
уко́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўкосу, прыгодны для касьбы на сена. Укосная маса. Укосны луг.
уко́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. укоўваць — укаваць.
уко́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да укоўваць.
уко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укаваць.
уко́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укаціць (у 1 знач.).
уко́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. укочваць — укаціць.
уко́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да укаціцца.
2. Зал. да укочваць.
уко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укаціць.