уклю́чна, прысл.
З улікам апошняга названага прадмета, ліку, асобы. Дзе б ты ні быў, усюды некалькі разоў на дзень убачыш то аднаго, то другога з начальства, уключна да галоўнага інжынера і самога дырэктара. Брыль.
уклю́чына, ‑ы, ж.
Прыстасаванне для замацавання вясла на борце лодкі. Уключына рулявога вясла. □ Бразнулі ўключыны, жалезная лодка крута павярнулася і паплыла да майго берага. Чыгрынаў. Унізе стукнула вясло ва ўключыне, і лётчыкі ўбачылі старога, які паказаўся з-за абрывістага берага. Алешка.
уключы́цца, уключуся, уключышся, уключыцца; зак.
1. Далучыцца да сістэмы дзеючых апаратаў, пачаць дзейнічаць. На хаду расшпільваючы кабуру пісталета, я бег да машыны, у якой уключылася ўнутранае асвятленне. Сабаленка. [Кінакамеры] ўключыліся ў той момант, як мора хлынула на бераг. Шыцік.
2. Стаць актыўным удзельнікам чаго‑н., увайсці ў склад, далучыцца да чаго‑н. Уключыцца ў сацыялістычнае спаборніцтва. Уключыцца ў размову. □ Беларусь, працоўная, Савецкая, уключылася ў сям’ю Савецкага Саюза. Сташэўскі. Прыгледзеўшыся да жыцця, асвойтаўшыся са справамі, .. [Я. Скрыган] неяк натуральна ўключыўся ў творчы працэс. Сабаленка.
уключы́ць, уключу, уключыш, уключыць; зак.
1. што. Далучыўшы да крыніцы энергіі, прывесці ў дзеянне, рух. Уключыць станок. □ Сцяпан Васільевіч уключыў тэлевізар прамой сувязі. Матавы экран ажыў, прамільгнулі абрысы залы, ракетадрома. Шыцік. Вадзіцель ускочыў у кабіну і ўключыў матор. Машына кранулася. М. Ткачоў. // Далучыць да сістэмы дзеючых апаратаў; падключыць. Уключыць першую скорасць. Уключыць тэлефон.
2. каго-што. Увесці, прыняць у склад, лік каго‑, чаго‑н. Уключыць у рацыён жывёлы соль. □ [Бялькевіч:] — Збяру .. брыгаду, уключу туды Мацея з баянам і паеду. Савіцкі. Дырэкцыя адразу ўключыла «Ірынку» у рэпертуарны план тэатра і са згоды аўтара даручыла мне яе ставіць. Сяргейчык.
уключэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уключаць — уключыць і уключацца — уключыцца.
2. Спец. Тое, што ўключана; іншародная часціца. Газападобныя ўключэнні ў шкле.
укляпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укляпаць.
укляпа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замацавацца шляхам кляпання.
2. перан. Разм. Ублытаўшыся ў якуго‑н. справу, трапіць у непрыемнае, няёмкае становішча. [Кажамяка:] От укляпаўся! І калі ўжо скончацца мае пакуты. Гурскі. // Абазнацца. [Собаль:] — Прывітанне, таварыш студэнт! А я гляджу ды баюся ўкляпацца: знаёмы ці не?.. Брыль.
3. Разм. Закахацца.
укляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Уставіць і замацаваць шляхам кляпання. Укляпаць болт. Укляпаць кручок.
уко́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. уколваць — укалоць (у 1 знач.).
2. Упырскванне чаго‑н. пад скуру, ін’екцыя. Доктар, які прыехаў неўзабаве пасля званка, зрабіў дзеду ўкол і загадаў сабраць яго ў бальніцу. Хомчанка.
3. Разм. Уколатае месца. Пакласці грэлку на ўкол.
4. перан. Заўвага, учынак, якія прычыняюць непрыемнасці, крыўдзяць, абражаюць каго‑н. Кожная .. сустрэча [Вольгі і Сашы] суправаджалася ўзаемнымі ўколамі. Новікаў.
уко́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укалоць.