Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разля́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разляпаць.

разляпі́цца, ‑лепіцца; зак.

Разысціся, распасціся (пра што‑н. злепленае). Лісты паперы высахлі і разляпіліся.

разляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што.

1. Раз’яднаць тое, што зляпілася. Не разляпіць вачэй пасля сну.

2. Наляпіць, прыляпіць у многіх месцах. Нямецкае начальства адразу ж разляпіла па горадзе загад. Гарэцкі.

разляпля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да разляціцца.

2. Зал. да разляпляць.

разляпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да разляпіць.

разлята́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.

Крылатка або наогул якое‑н. верхняе адзенне са свабоднымі, без зашпілек поламі. [Сева] якраз узяў бутэльку «Крушону» і перадаваў яе цераз галовы людзей Раі Дзімінай, апранутай у шэрую разлятайку, аблямаваную собалем. Карпаў. Янушак быў у шараварах, у пярэстай кашулі, падобнай на разлятайку. Дайліда.

разлята́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разляціцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Развявацца, аплятаць у бакі ад павеваў ветру і пад. Мужчына, што ішоў побач з Бялькевічам, увесь час адкідваў рукою чорныя валасы, а яны разляталіся і падалі на лоб ад хуткай хады. Савіцкі. Толя крадком, міжвольна зірнуў .. [Людзе] услед, — на светлы плашчык, што разлятаўся над загарам быстрых ног у басаножках, якія тапталі густую, нізкую траву. Брыль.

разлята́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаўшы лятаць, захапіцца лятаннем, палётамі; разлётацца. Ластаўкі разляталіся перад дажджом.

разляце́цца, ‑лячуся, ‑ляцішся, ‑ляціцца; ‑ляцімся, ‑леціцеся; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Паляцець з аднаго месца ў розныя бакі (пра некалькіх, многіх птушак і пад., некалькі, многа самалётаў і пад.). Нашы самалёты разляцеліся і, апісаўшы кругі, з-пад нізу ўдарылі па фашыстах, разагналі іх строй. Жычка. // Разнесціся ў паветры, адляцець у розныя бакі. Лісты разляцеліся па падлозе. □ Калі ж бабёр убачыць нешта падазронае, ён так трахне хвастом, што ажно пырскі разляцяцца ва ўсе бакі. Матрунёнак. Разлютаваны Лявон як крутнуўся, дык тры Алішэўцы разляцеліся, што тыя трэскі. Сабаленка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Раз’ехацца ў розныя бакі, па розных месцах. Маці тупала ля печы — рыхтавала снеданне. Раз’ехаліся, разляцеліся яе дзеці. Адна з .. дачок .. аж на Сахалін забралася. Даніленка. — Вось і разляцелася наша сям’я, — нявесела ўсміхнулася Маша. Шамякін. // перан. Зрабіцца вядомым многім; шырока разысціся. Слава аб стаенніках пана Вашамірскага разляцелася па ўсіх ваколічных і нават далёкіх маёнтках. Бядуля. Нарэшце «вышкаўцы» дасталі грудку солі. Чуткі пра гэта вельмі хутка разляцеліся па ўсіх вёсках. Кулакоўскі.

3. Разм. Разбіцца, распасціся на часткі, кавалкі ад удару, узрыву. Шклянка ўдарылася аб камень і са звонам разляцелася на дробныя асколкі. Васілеўская. Снавалі сюды-туды нямецкія аўтамашыны, і ўжо не адна з іх разляцелася па трэскі разам з пасажырамі. Кулакоўскі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Знікнуць, аказацца нерэальным. Самуіл ужо сам думаў аб тым, каб знайсці дзе месца ў Вільні, але раптам усе яго планы разляцеліся. С. Александровіч. Здавалася, ушчэнт разляцеліся юнацкія мары пра гераічныя подзвігі. Асіпенка.

5. У палёце набраць вялікую скорасць; пачаць палёт з вялікай скорасцю. Жук, разляцеўшыся, ударыўся ў шыбу. // Разм. Набягу набраць скорасць; разбегчыся.

размагні́ціцца, ‑нічуся, ‑ніцішся, ‑ніціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пазбавіцца магнітных уласцівасцей. Рука з компасам падвярнулася пад кабуру, і ад пісталета стрэлка размагніцілася. Карпюк.

2. перан. Разм. Стаць бязвольным, бяздзейным. [Стараста:] — Размагніціўся хлопец — на заняткі вунь на колькі позніцца. Шахавец.

размагні́ціць, ‑нічу, ‑ніціш, ‑ніціць; зак., каго-што.

1. Пазбавіць магнітных уласцівасцей.

2. перан. Разм. Зрабіць бязвольным, абыякавым.