Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

укла́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для ўкладкі (у 1 знач.). Укладачная машына.

укла́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укладваць — укласці ​1.

укла́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укласціся, улажыцца.

2. Зал. да укладваць.

укла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укласці ​1 (у 1–7 знач.).

укла́дзены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укласці ​1 (у 1–6 знач.).

укла́дзены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укласці ​2.

укла́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. У які змяшчаецца вялікая колькасць паклажы. Укладзісты чамадан. □ [Сімон] выгрузіў з укладзістых кішэняў свайго пінжака скураныя зляжалыя мяшочкі. Самуйлёнак.

укла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. укладваць — укласці ​1 (у 3, 4 знач.).

2. Р мн. ‑дак. Што‑н. складзенае або ўложанае ў пэўным парадку. Прыгожая ўкладка валасоў.

3. Р мн. ‑дак. Тое, што і укладыш (у 1 знач.). [Артыкулы] цудоўна праілюстраваны сапраўды мастацкімі ўкладкамі. Юрэвіч.

укладны́, ‑ая, ‑ое.

1. Здольны ўкладвацца, зроблены для ўкладкі. Стол з укладнымі дошкамі. Укладны ліст.

2. Які мае адносіны да ўкладу ​2 (у 1 знач.). Укладныя сумы.

укла́дчык 1, ‑а, м.

Той, хто робіць уклад ​2 (у 1 знач.); уладальнік грашовага ўкладу.

укла́дчык 2, ‑а, м.

Той, хто займаецца ўкладваннем чаго‑н. Укладчык рэек. Брыгада ўкладчыкаў.

укла́дчыца 1, ‑ы, ж.

Жан. да укладчык ​1.

укла́дчыца 2, ‑ы, ж.

Жан. да укладчык ​2.