Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

назапа́сіцца, ‑пашуся, ‑пасішся, ‑пасіцца; зак.

Запасціся чым‑н. у вялікай колькасці. Назапасіцца дрывамі. □ Не хапала зброі, і партызаны вырашылі напасці на нямецкі гарнізон, каб назапасіцца гранатамі, патронамі. Бураўкін.

назапа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑насіць; зак., чаго.

Нарыхтаваць, загатаваць вялікую колькасць чаго‑н. Назапасіць сена. □ Пад кашлатым дубком грэлася сойка, мусіць шукаючы корм, што клапатліва назапасіла яшчэ з восені. Сачанка.

назапаўза́ць, ‑ае; безас. зак.

Запаўзці ў вялікай колькасці куды‑н., у што‑н.

назапа́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад назапасіць.

назапа́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да назапасіцца.

2. Зал. да назапашваць.

назапа́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да назапасіць.

назапі́свацца, ‑аецца; безас. зак.

Запісацца вялікай колькасці. Назапісвалася людзей на экскурсію.

назапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Запісаць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Мне падабаюцца мелодыі, і я думаю аб тым, што варта купіць магнітафон, назапісваць музыкі і вечарамі пракручваць стужку. Навуменка.

назапіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Запхнуць, засунуць вялікую колькасць чаго‑н. куды‑н. Назапіхаць бялізны ў чамадан.

назапі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Тое, што і назапіхаць.