Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

назаліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Тое, што і назалічваць.

назалі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Залічыць у вялікай колькасці. Назалічваць студэнтаў.

назало́гія, ‑і, ж.

Спец. Вучэнне аб хваробах, адзін з асноўных раздзелаў паталогіі.

[Ад грэч. nosos — хвароба і logos — вучэнне.]

наза́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З насавым адценнем.

назаля́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. назаляць.

назалята́ць, ‑ае; безас. зак.

Заляцець у вялікай колькасці куды‑н., у што‑н. Назалятала матылёў у хату.

назаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму і без дап.

Часта прыставаць да каго‑н., турбаваць каго‑н., дакучаць каму‑н. Два дні хлопчыкі назалялі бацькам і суседзям сваімі роспытамі пра партызанаў. Паўлаў. Увечары над ракой было ціха, вельмі прыемна, і нават не назалялі камары. Мікуліч.

назано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., чаго.

Занесці, даставіць у вялікай колькасці. Назаносіць рэчаў у пакой.

назапако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Запакаваць вялікую колькасць чаго‑н. Назапакоўваць кніг.

назапа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Запаліць што‑н. у многіх месцах, запаліць да чарзе многае. Назапальваць свечак.