Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотапавеліча́льнік, ‑а, м.

Апарат для атрымання павялічаных фотаздымкаў спосабам светлавой праекцыі.

фотапанара́ма, ‑ы, ж.

Фатаграфія, якая вылучаецца вялікім вуглом поля зроку ў гарызантальным напрамку. Фотапанарама Крамля.

фотапано́, нескл., н.

Фатаграфія вялікіх памераў, якая мае дэкаратыўнае прызначэнне. Упрыгожыць сцены клуба фотапано.

фотапапе́ра, ‑ы, ж.

Папера для пячатання фатаграфій, адзін бок якой пакрыты святлоадчувальным слоем; фатаграфічная папера.

фотапартрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.

Партрэт, зроблены фатаграфічным спосабам. Неяк у «Правде» быў змешчан.. фотапартрэт [Валі Забаронька]. Хадкевіч.

фотаперыяды́зм, ‑у, м.

Спец. Фізіялагічныя змяненні ў жывёл і раслін, звязаныя са зменай дня і ночы.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і periodos — абход, кругазварот.]

фотапласці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

У фатаграфіі — невялікая шкляная пласцінка, накрытая з аднаго боку святлоадчувальным слоем, на якім адбіваецца вобраз каго‑, чаго‑н.

фотаплёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

У фатаграфіі — цэлулоідная празрыстая плёнка ў выглядзе стужкі, накрытая святлоадчувальным слоем, на якім адбіваецца вобраз каго‑, чаго‑н. У поўнай цемры даследчык сфатаграфаваў галінку папараці на фотаплёнку. Матрунёнак.

фотапрыёмнік, ‑а, м.

1. Апарат для прыёму фотатэлеграфных відарысаў па радыё або правадной лініі сувязі.

2. Прыстасаванне, якое прымае прамянёвую энергію і ператварае яе ў электрычныя сігналы.

фотаружжо́, ‑а, н.

Фотаапарат з тэлеаб’ектывам і з упорам для пляча, які нагадвае ружжо (прызначаны для фатаграфавання жывёл на свабодзе).