Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

назаву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Завучыць многа чаго‑н. Назавучваць вершаў.

назавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Завязаць вялікую колькасць чаго‑н. Назавязваць вузлоў на вяроўцы.

назаганя́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Загнаць, прымусіць увайсці куды‑н. у вялікай колькасці.

2. чаго. Убіць, увагнаць у што‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Назаганяць кліноў.

назаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-чаго.

Загнаць у вялікай колькасці куды‑н. Назаганяць цвікоў у сцяну. Назаганяць гусей у хлеў.

назагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Разм. Загнуць многа чаго‑н. Назагінаць цвікоў.

назаго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. чаго. Загарнуць у адно месца вялікую колькасць чаго‑н. Назагортваць попелу ў ямку.

2. каго-чаго. Ахінуць, абгарнуць з усіх бакоў многае.

наза́д, прысл. і прыназ.

1. прысл. У напрамку, процілеглым першапачатковаму руху; у адваротным напрамку; проціл. уперад. Ехаць назад. □ Стафанковіч зрабіў два крокі назад. Чорны. Варочацца назад было позна. Якімовіч. // Ужываецца як загад, каманда, вокліч. Раздаўся злосны воклік і стук вінтоўкі: — Назад! Лынькоў.

2. прысл. У напрамку да задняга боку чаго‑н., у адваротны бок; проціл. наперад. Азірнуцца назад. □ Моцна скруцілі [жандары] Міколку рукі назад. Лынькоў. «І г-э-э-эй ты, наша жыццё зло-оо-е!» — Міхась у лесе песню цягне і тахты стрэльбай выбівае. Назад, наперад выкідае. Колас. // перан. У мінулае, у тое, што было. І я ў астатнім падарожжы Гляджу са скрухаю назад. Колас.

3. прысл. На ранейшае месца, у ранейшае становішча. Занясі вядро назад у хату. Аддай назад кнігу. Узяць назад сваё абяцанне. □ Людзі мітусіліся ля дамоў, уцягваючы назад розныя рэчы свайго набытку, вынесеныя, відаць, у часе пажару. Лынькоў.

4. прыназ. з В. Спалучэнне з прыназ. «назад» выражае часавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні адрэзку часу, які аддзяляе якую‑н. з’яву ад моманту паведамлення аб ёй. Роўна год назад была навальніца. □ Сымон паспрабаваў уявіць сабе той лес, што рос тут многа гадоў назад. Чарнышэвіч. // У спалучэнні са словамі «таму», «гэтаму». Было гэта больш месяца таму назад, у школе. Брыль. Назад, таму, здаецца, чвэртка веку І мне было таксама тры гады. Панчанка.

•••

Браць (узяць) слова назад гл. браць.

назайма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Заняўшы, пагнаць куды‑н. многіх (пра жывёлу). Назаймаць кароў у статак.

назака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Заказаць многа чаго‑н. Назаказваць касцюмаў для танцавальнага гуртка.

назакантракто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Закантрактаваць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н. Назакантрактоўваць жывёлы. Назакантрактоўваць садавіны.

назаключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Заключыць вялікую колькасць чаго‑н. Назаключаць кантрактаў. Назаключаць дагавораў.