раззало́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раззалаціць.
2. у знач. прым. Густа пакрыты, убраны пазалотай. Зоркія, крыху прыжмураныя вочы [У.І. Леніна] імгненна ахапілі ўсю раззалочаную Андрэеўскую залу. «Работніца і сялянка».
раззбрае́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раззбройваць — раззброіць і раззбройвацца — раззброіцца.
раззбро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад раззброіць.
раззбро́іцца, ‑роюся, ‑роішся, ‑роіцца; зак.
1. Зняць з сябе зброю; вызваліцца ад сродкаў узбраення. Армія раззброілася.
2. перан. Адмовіцца ад барацьбы, страціць волю да барацьбы.
раззбро́іць, ‑рою, ‑роіш, ‑роіць; зак., каго-што.
1. Адабраць у каго‑н. зброю; пазбавіць каго‑, што‑н. сродкаў узбраення. Адна з такіх успрынятых па-рознаму вестак была весць аб тым, што грамада арыштаваных сялян раззброіла польскі канвой і разбеглася па лясах. Колас.
2. перан. Пазбавіць магчымасці змагацца, пярэчыць і пад.; уціхамірыць. Непадроблены тон .. голасу [трэнера] мяне раззброіў, і я, забыўся на абразы. Карпюк.
раззбро́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раззбройваць — раззброіць і раззбройвацца — раззброіцца.
раззбро́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раззброіцца.
2. Зал. да раззброіць.
раззбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раззброіць.
раззвані́цца, ‑званюся, ‑звонішся, ‑звоніцца.
Разм. Пачаць доўга і моцна званіць.
раззвані́ць, ‑званю, ‑звоніш, ‑звоніць; зак., што, аб чым, пра што, з дадан. сказам.
Разм. Расказаць усюды, усім (якія‑н. звесткі, чуткі і пад.). Раззваніць навіну. □ — Пісьмо трапіла Пранасу Парэчкусу, і ён раззваніў пра гэта бацькам і на ўсё сяло. Броўка. [Стараста] не можа стрымацца, каб не раззваніць аб здольнасцях Дулебы і старанна падрыхтоўвае грунт для славы новага пісара, як незвычайнага мастака чытаць «апостала». Колас.