штанда́ры, ‑аў; адз. штандара, ‑ы, ж.
Разм. Вялікія, звычайна дубовыя, укапаныя ў зямлю калоды, на якія кладуцца падрубы якога‑н. драўлянага збудавання. Зруб быў яшчэ толькі пачаты — усяго тры вянцы, пакладзеныя на круглыя, тоўстыя дубовыя штандары. Сачанка. [Астаповіч] апынуўся паміж штандараў, на якіх трымаўся ўвесь млынавы будынак. Чорны.
[Ням. Ständer — стойка.]
штанда́рына,
Разм. Адна штандара (гл. штандары). Месца пад хату, як вярнуўся з вайны, доўга не выбіраў. Агледзеў [Мітрафан] млынарышча — дарма, што пясочак ды забалаць, затое пры дарозе, пры канаве і ў людзей на вачах. 1, каб не раздумаць, тут жа ўкапаў першую штандарыну. Ракітны. Я тут залатаю, там падапру, То замяню штандарыну якую, Перасцялю падлогу, перакрыю дах, І з гэтае халупы, гарантую, Ўзнімецца сапраўдны гмах! Валасевіч.
штані́на, ‑ы, ж.
Разм. Частка штаноў, якая надзяваецца на адну нагу; калоша 1. Перад вачыма [Ігнася] бліснулі заднікі ясна начышчаных гамашаў і разлупленая штаніна... Мурашка. Лука Фаміч чынна хадзіў з закасанымі штанінамі каля вялізнай скрыні, запоўненай глінай, дыміў папяросай. Парахневіч.
штаны́, ‑оў; адз. няма.
1. Верхняе мужчынскае адзенне, якое мае дзве калашыны і закрывае ніжнюю частку тулава разам з нагамі. На ім [Багданёнку] былі саматканыя паўсуконныя штаны-галіфэ мясцовага фасону. Чарнышэвіч. Пояс зграбна падбіраў у таліі парусінавыя штаны і часучовую кашулю пад сінім пінжаком. Рамановіч.
2. У паляўнічай справе — поўсць, пер’е на вонкавым баку ног жывёл, якія адрозніваюцца ад астатняй поўсці ці пер’я. Штаны на нагах грыфа.
3. Спец. Злучэнне дымаходаў, якія ідуць ад розных катлоў, у адзін для падачы дыму, чаду, газаў у трубу.
•••
Штаны кароткія ў каго — не дарос хто‑н. для выканання якой‑н. справы.
штапава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., што.
Разм. Тое, што і штабнаваць.
шта́пель, ‑я і ‑ю, м.
1. ‑я. Спец. Асобны завіток у руне, які складаецца з пучка аднолькава закручаных валасоў.
2. ‑ю. Нядоўгае штучнае валакно, прызначанае для вырабу пражы; пража, вырабленая з такога валакна.
3. ‑ю. Тканіна, вырабленая з такой пражы.
шта́пельны, ‑ая, ‑ае.
Выраблены са штапелю (у 2, 3 знач.). На беразе .. стаяла басаногая маладая жанчына ў штапельнай сіненькай сукенцы. Караткевіч.
штармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.
Вытрымліваць, перажываць шторм. Мы штармавалі два дні ў адкрытым моры.
штармавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да шторму; які з’яўляецца штормам. Штармавы вецер. □ — Званілі ад аператыўнага. Давалі штармавое папярэджанне, — нясмела зазначыў Цвёрдахвалаў. Алешка. // Такі, які бывае ў час шторму. Штармавое надвор’е. □ Апошнія паўгода ішлі бурна і імкліва. Яны нагадвалі штармавы акіян, які бушаваў вакол. Ракітны. // Які выкарыстоўваецца ў час шторму, служыць для барацьбы са штормам. Туга нацягцутыя штармавыя канаты на прамдэку, на ўнутраных лесвіцах пагойдвалася ў такт шалёнай калыханцы. Лынькоў. // Для якога ўласцівы частыя штормы. Ды не меркнуць паўночныя зоры, Караблі не мяняюць свой шлях, Штармавое Балтыйскае мора, На тваіх багатырскіх грудзях. Хведаровіч.
штармі́ць, ‑міць; незак.
Быць вельмі неспакойным, бурным у час шторму (пра мора, акіян і пад.). Вельмі блізка штарміла мора. Мехаў. / у безас. ужыв. Надыходзіла ноч. Перастала штарміць. Мора ўціхамірылася. Машара.