бэ́та, ‑ы, ДМ бэце, ж.
Назва другой літары грэчаскага алфавіта.
•••
Бэта-прамені — патокі электронаў ці пазітронаў, што выпраменьваюцца радыеактыўнымі рэчывамі.
бэтатро́н, ‑а, м.
Прылада для паскарэння электронаў да вялікіх энергій.
бюва́р, ‑а, м.
Папка або партфель для захоўвання паштовай паперы, канвертаў, карэспандэнцыі і інш.
[Фр. buvard.]
бюва́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бювара. Бюварная папера.
бюве́т, ‑а, М ‑веце, м.
Збудаванне над мінеральнай крыніцай, адкуль непасрэдна атрымліваюць ваду для піцця.
[Фр. buvette.]
бюджэ́т, ‑у, М ‑жэце, м.
Каштарыс прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін. Дзяржаўны бюджэт СССР. Ваенны бюджэт. Бюджэт калгаса. // Сукупнасць асабістых даходаў і расходаў на пэўны тэрмін. Бюджэт сям’і. □ Сама, ледзь зводзячы канцы з канцамі свайго нязначнага бюджэту, Ніна заўсёды ўмела знайсці, адарваць ад сябе больш той долі, якую збіралі сіратам. Васілевіч.
•••
Асвоіць бюджэт гл. асвоіць.
[Фр. budget.]
бюджэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бюджэту. Бюджэтныя расходы, сродкі. Бюджэтны артыкул. Бюджэтнае асігнаванне.
бюлетэ́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм. У сувязі з захворваннем знаходзіцца на бюлетэні. Рабочыя з траўмамі шмат часу трацілі на перавязачным медпункце, бюлетэнілі. «Беларусь».
бюлетэ́нь, ‑я, м.
1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой‑н. грамадска-важнай падзеі, справе. Бюлетэнь надвор’я. Бюлетэнь з’езда.
2. Назва перыядычнага выдання якой‑н. установы, у якім змяшчаюцца кароткія афіцыйныя і інфармацыйныя матэрыялы. Бюлетэнь гарадскога Савета.
3. Лісток для галасавання. Выбарчы бюлетэнь.
4. Разм. Лісток часовай непрацаздольнасці; па хваробе; бальнічны ліст. Быць на бюлетэні.
[Фр. bulletin.].
бюракра́т, ‑а, М ‑раце, м.
1. Уст. Прадстаўнік бюракратычнай сістэмы кіравання, буйны чыноўнік.
2. Зневаж. Службовая асоба, якая выконвае свае абавязкі фармальна, не ўнікаючы ў сутнасць справы; валакітчык, фармаліст. Другія ж, наадварот, даводзілі, што .. [інспектар] — прыдзіра, з кожнага глупства робіць цэлую справу і, наогул, страшэнны бюракрат. Колас. Пад старасць вочы адкрыліся [у Івана Іванавіча], што няправільна на свеце жыў, што стаў сапраўдным бюракратам, адарваўся ад людзей і дачку-нікчэмніцу выгадаваў! Карпюк.