Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надушы́цца, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Апырскаць сябе духамі, чым‑н. пахучым. — Ах, як вы надушыліся, Максім Андрэевіч! Што гэта ў вас — «Макі», «Белая акацыя»? Ракітны.

надушы́ць 1, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-чаго.

Разм. Раздушыць, расплюшчыць нейкую колькасць каго‑, чаго‑н. Надушыць мух. Надушыць яблыкаў.

надушы́ць 2, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

Апырскаць духамі, чым‑н. пахучым. Надушыць насоўку.

надхво́сце, ‑я, н.

Частка апярэння ў птушак, якая знаходзіцца на спіне каля хваста.

надхма́р’е, ‑я, н.

Месца, прастора над хмарамі. Выглянуў месяц з надхмар’я. А. Александровіч. У надхмар’і дзесь раўлі маторы, мільгацелі ў дыме галубы. Русецкі.

•••

Лунаць у надхмар’і гл. лунаць.

надхма́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над хмарамі. Надхмарная прастора.

надхрасто́чніца, ‑ы, ж.

Спец. Знадворны слой злучальнай тканкі храстка ў пазваночных жывёл і чалавека.

надчалаве́к, ‑а, м.

Тое, што і звышчалавек.

надчалаве́чы, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы надчалавеку.

надчарэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца ў верхняй частцы або над верхняй часткай жывата. Надчарэўная артэрыя.

надчаса́ны і надчэ́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надчасаць.