надсы́пацца, ‑сы́плецца; зак.
Павялічыцца ў вышыню ад насыпання чаго‑н. зверху.
надсыпа́цца, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да надсыпацца.
2. Зал. да надсыпаць.
надсы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак., што.
Насыпаючы зверху, павялічыць што‑н. у вышыню. Надсыпаць плаціну. // чаго. Дабавіць чаго‑н. сыпкага. Надсыпаць некалькі кубаметраў пяску.
надсыпа́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да надсы́паць.
надсы́пка, ‑і, ДМ ‑сыпцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надсыпаць.
на́дсыр, прысл.
Абл. Не поўнасцю, не да гатоўнасці (зварыць, падсмажыць). — Цётка Адарка, бульба надсыр, — хітравата глядзіць на маму і ўсміхаецца блакітнавокі Сёма Генкін. Мыслівец.
надсяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надсякаць — надсячы.
надсяка́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да надсякаць.
надсяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надсячы, надсекчы.
надсяме́йства, ‑а, н.
Спец. Сістэматычная адзінка, якая аб’ядноўвае групу сямействаў ўнутры атрада. Надсямейства кошак.
надсячы́ і надсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. надсек, ‑ла; заг. надсячы; зак., што.
Рассячы трохі, не да канца. Надсячы дошку. Надсячы палена.
на́дта, прысл.
1. Звыш меры, празмерна. Таргаваліся, таргаваліся [купцы], ды ніяк не могуць у цане сысціся: пан, бач, скупы быў і надта даражыўся. Якімовіч. Здаралася не раз, што есці надта хацелася, а мамка не прыносіла. Ядвігін Ш.
2. Вельмі, у вялікай ступені. Святланку гэтыя дні.. [бабуля] не выпускала на вуліцу, бо быў надта моцны мароз. Юрэвіч.
•••
Не надта (што) — не вельмі, так сабе.