Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бузацёрства, ‑а, н.

Разм. Характэрная рыса і асаблівасць, а таксама дзейнасць бузацёра; парушэнне парадку.

бузіна́, ‑ы, ж.

Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства бружмелевых з чырвонымі або чорнымі ягадамі.

бузі́ннік, ‑у, м., зб.

Зараснік бузіны.

бузіно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бузіны. Бузіновы куст.

бузі́ць, бужу, бузіш, бузіць; незак.

Разм. Шумець, скандаліць, рабіць бязладдзе. [Язва:] Ужо ўсё так добра наладзілася, а ты [Праменны] пачынаеш бузіць. Крапіва.

бузяны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Пакрыты бузою ​1 (у 1, 3 знач.). Стары падплыў да берага, падняў канец снасці з тычкаю і лёгка ўваткнуў тычку ў бузяное дно. Карамазаў.

буй 1, буя́, М на буі́; мн. буі́, буёў; м.

Высокае, адкрытае з усіх бакоў для ветру месца. Гэта быў даволі высокі буй, парослы верасам і дробным сасоннічкам. Броўка. Але ляжаць за сумётамі было зацішней і ўтульней, чым на буі. Грахоўскі.

буй 2, бу́я, М на буі́; мн. буі́, буёў; м.

Сігнальны паплавок на рацэ, возеры, у бухце для абазначэння мелі, месца рыбацкай сеці і пад.

[Гал. boei.]

бу́йвал, ‑а, м.

Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй. Коркія загнаў буйвала ў загарадку і ўзяўся там нешта майстраваць. Самуйлёнак.

бу́йвалаў, ‑лава.

Які мае адносіны да буйвала, належыць яму. Буйвалаў рог. Буйвалавы ногі.

бу́йваліца, ‑ы, ж.

Самка буйвала.