бу́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да буку. Букавы лес. Букавыя арэхі. // Зроблены з буку. Букавы стол.
2. у знач. наз. бу́кавыя, ‑вых. Назва сямейства раслін, да якога адносяцца дуб, бук, капітан і інш.
букалі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да буколікі. Букалічная паэзія.
буквае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Іран. Чалавек, які прыдае большае значэнне знешняму боку чаго‑н., дробязям, чым сутнасці справы; фармаліст.
буквае́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Іран. Жан. да букваед.
буквае́дскі, ‑ая, ‑ае.
Іран. Які ўласцівы букваеду.
буквае́дства, ‑а, н.
Іран. Чыста знешняе, фармальнае тлумачэнне чаго‑н., якое наносіць шкоду сэнсу, сутнасці.
буква́р, ‑а, м.
Кніжка для першапачатковага навучання грамаце. Чытаць буквар. □ Ад старэйшага брата, другакласніка Міхася, Петруську застаўся буквар. Краўчанка.
буква́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да буквара. Букварны перыяд навучання.
бу́квіца, ‑ы, ж.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.
буке́т, ‑а, М ‑кеце, м.
1. Падабраныя і прыгожа складзеныя ў пучок кветкі. Букет ружаў. □ А праз тры дні Стась з вялікім букетам ружовых цюльпанаў у руках крочыў у школу. Хомчанка. // Пра якія‑н. прадметы, складзеныя ў пучок. Дзяўчына з іх [сяброў] кампаніі, якая несла цэлы букет рознакаляровых шароў, падбегла да дома і выпусціла нітку. Шыцік.
2. Сукупнасць пахавых і смакавых уласцівасцей чаго‑н. Букет чаю. Букет віна.
[Фр. bouguet.]