Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надстаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які з’яўляецца надстаўкай (у 2 знач.). Надстаўная частка коміна.

2. Які мае надстаўку (у 2 знач.). Надстаўны рукаў.

надстру́ганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надстругаць.

надструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Састругаць трохі зверху, з краю. Надстругаць дошку.

надстру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надстругваць.

надстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надстругаць.

надстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надстрыгчы.

надстры́гчы, ‑гу, ‑жаш, ‑жа; ‑жом, ‑жаце; зак., каго-што.

Часткова падстрыгчы, не скончыць стрыгчы.

надсыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да надсылаць.

надсыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надаслаць.

надсы́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надсыпаць.