раздражня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да раздражніць.
раздрако́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Раскрытыкаваць, моцна насварыцца, прабраць каго‑н. Раздраконіць супрацоўніка на сходзе.
раздрако́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да раздраконіць.
раздро́бленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан раздробленага. Раздробленасць рэчыва. Раздробленасць гаспадаркі. Феадальная раздробленасць.
раздро́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздрабіць.
2. у знач. прым. Разбіты, расколаты на дробныя часткі. Раздроблены мінерал. // Пашкоджаны (пра косць).
раздро́бнены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздрабніць.
2. у знач. прым. Тое, што і раздроблены (у 2 знач.).
3. у знач. прым. Раздзелены на дробныя часткі, групы; расчлянёны. Раздробленая гаспадарка. Раздробленая феадальная дзяржава.
раздружы́цца, ‑дружуся, ‑дружышся, ‑дружыцца; зак.
Разм. Спыніць, перарваць сваю дружбу з кім‑н. // перан. Страціць прыхільнасць да чаго‑н., перастаць займацца чым‑н. Раздружыцца з кнігамі.
раздружы́ць, ‑дружу, ‑дружыш, ‑дружыць; зак., каго-што.
Разм. Спыніць, перарваць чыю‑н. дружбу. Раздружыць сяброў. // перан. Прымусіць страціць прыхільнасць да чаго‑н., перастаць займацца чым‑н. Раздружыць з работай.
раздува́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздуваць — раздуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. раздувацца — раздуцца.
раздува́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раздуцца.
2. Зал. да раздуваць.