фотакарэспандэ́нт, ‑а,
Фатограф, які робіць здымкі для якога‑н. перыядычнага выдання.
фотакарэспандэ́нт, ‑а,
Фатограф, які робіць здымкі для якога‑н. перыядычнага выдання.
фотакарэспандэ́нцыя, ‑і,
Карэспандэнцыя для якога‑н. часопіса або газеты ў выглядзе фатаграфічных здымкаў.
фотакера́міка, ‑і,
Упрыгожанні на керамічных вырабах, нанесеныя спосабам фатаграфіі.
фотако́нкурс, ‑у,
Конкурс на лепшую фатаграфію.
фотако́пія, ‑і,
Копія якога‑н. дакумента, рукапісу і пад., зробленая фатаграфічным спосабам; фатаграфічная копія.
фотаксілагра́фія, ‑і,
Гравюра на дрэве з перанясеннем малюнка на паверхню дошкі фатаграфічным спосабам з далейшым гравіраваннем штрыхоў ад рукі.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло, xylon — ссечанае дрэва і graphó — пішу.]
фоталабарато́рыя, ‑і,
Лабараторыя, дзе робіцца апрацоўка фатаграфічных пласцінак, плёнак. фатаграфій.
фоталітаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фоталітаграфіі.
фоталітагра́фія, ‑і,
Літаграфія, заснаваная на выкарыстанні фатаграфіі (у 1 знач.).
фоталюмінесцэ́нцыя, ‑і,