ге́стка, ‑і,
Верхняя асобна скроеная частка плацця, блузкі, да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; какетка (у 2 знач.).
ге́стка, ‑і,
Верхняя асобна скроеная частка плацця, блузкі, да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; какетка (у 2 знач.).
ге́та,
Кварталы ў многіх феадальных і капіталістычных гарадах, якія адводзіліся для прымусовага пасялення пэўнай этнічнай або рэлігійнай групы насельніцтва (захаваліся да цяперашняга часу ў некаторых капіталістычных краінах, дзе існуе нацыянальная няроўнасць).
[Іт. ghetto.]
ге́тман, ‑а,
1. У 16–17 стст. на Украіне — выбарны начальнік казацкага войска; у 17–18 стст. — вярхоўны правіцель Украіны.
2. У 16–18 стст. — камандуючы войскамі ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы.
[Ням. Hauptman — начальнік.]
ге́тманскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гетмана, належыць яму.
ге́тманства, ‑а,
Праўленне, улада гетмана.
ге́тманшчына, ‑ы,
1. Перыяд, калі на Украіне былі гетманы (16–18 стст.).
2. Контррэвалюцыйная ваенная дыктатура на Украіне ў 1918 г., якая была ўстаноўлена генералам Скарападскім, стаўленікам германскіх імперыялістаў.
ге́тры, ‑аў;
Від цёплай адзежы для ног, якая надзяваецца паверх абутку і закрывае нагу да калена або да шчыкалаткі.
[Фр. guêtre.]
гетэ́ра, ‑ы,
1. У Старажытнай Грэцыі — адукаваная незамужняя жанчына, якая вяла свабодны, незалежны спосаб жыцця.
2.
[Грэч. hetáira — сяброўка, палюбоўніца.]
гетэраге́нны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з неаднолькавых, разнародных частак;
[Ад грэч. heterogenēs — разнародны.]
гетэро́зіс, ‑у,
[Ад грэч. heteróiōsis — змена, пераўтварэнне.]