Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надрабля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да надрабляць.

надрабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да надрабіць ​1.

надрабнёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надрабніць.

надрабні́ць, ‑драбню, ‑дробніш, ‑дробніць; зак., чаго.

Раскрышыць на дробныя кавалкі нейкую колькасць чаго‑н. Надрабніць цэглы.

надрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, змешчаны над радком. Надрадковыя знакі. Надрадковы запіс.

надра́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надраіць.

надраза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надразаць.

надраза́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да надразаць.

надраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надрэзаць.

надра́іць, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., што.

Начысціць, нацерці да бляску. Надраіць палубу. □ У суботу пасля работы мы выпрасавалі касцюмы, пагаліліся і так надраілі чаравікі, што яны аж зіхацелі. Асіпенка.