герпето́лаг, ‑а,
Спецыяліст па герпеталогіі.
герпето́лаг, ‑а,
Спецыяліст па герпеталогіі.
герц, ‑а,
Адзінка вымярэння частаты ваганняў.
[Ад уласн. імя.]
ге́рцаг, ‑а,
Адзін з самых высокіх дваранскіх і княжаскіх тытулаў у краінах Заходняй Еўропы.
[Ням. Herzog.]
герцагі́ня, ‑і,
Жонка або дачка герцага.
ге́рцагскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да герцага, належыць яму.
ге́рцагства, ‑а,
1. Уладанне герцага; дзяржава або вобласць на чале з герцагам.
2. Тытул герцага.
ге́сенскі, ‑ая, ‑ае.
У выразе: гесенская муха
геста́па,
Тайная дзяржаўная паліцыя ў фашысцкай Германіі, якая вылучалася крывавымі метадамі расправы са сваімі ахвярамі.
[Ням. Gestapo — скарачэнне ад Geheime Staatspolizei.]
геста́павец, ‑паўла,
Фашыст, які знаходзіўся на службе ў гестапа.
геста́паўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гестапа, гестапаўца, які належыць, уласцівы ім.