Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раздзьму́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раздзьмуць.

раздзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Дзьмухаючы, прымусіць гарэць, распаліць. [Хлопцы] ледзь раздзьмухалі апошнія вугельчыкі, распалілі вялікі агонь і паснулі каля яго. Маўр.

раздзьму́хванне, ‑я,

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздзьмухваць — раздзьмухаць.

раздзьму́хвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раздзьмухваць.

раздзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раздзьмухаць.

раздзьму́цца, ‑муся, ‑мешся, ‑мецца; зак.

1. Напоўніцца паветрам; надзьмуцца. Мяч раздзьмуўся. □ У .. [Сашы] гнеўна раздзьмуліся ноздры, на шчоках з’явіліся пунсовыя плямы. Шамякін.

2. Павялічыцца ў аб’ёме; уздуцца, распухнуць. Губа напухла, раздзьмулася. □ Раздзьмуліся і пырснулі зялёнымі агеньчыкамі пупышкі ліп, пачалі выпроствацца кволыя, зморшчаныя лісцікі каштанаў. Хомчанка.

раздзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак., што.

1. Дзьмучы, дзьмухнуўшы, развеяць, рассеяць што‑н. лёгкае. Раздзьмуць попел. // Разм. Разнесці, разагнаць у бакі (пра вецер). Плывуць аблокаў круглых крыгі па небе, нібы па вадзе, а ён [вецер] раздзьмуў і п’е адлігу — цячэ блакіт па барадзе. Летка.

2. Прытокам паветра ўзмацніць гарэнне; распаліць. [Ева] паклала на патэльню здору, Раздзьмула жар — пячы бліны. Гаўрусёў. / у перан. ужыв. Газеткі казённага кірунку, знаходзячыся на ўтрыманні казны, стараліся раздзьмуць патрыятызм і пасеяць нянавісць да японцаў. Колас.

3. Напоўніць паветрам; надзьмуць. Конь выцягнуўся на дарогу ды стаў раптам. Натапырыў вушы, раздзьмуў ноздры. Чорны. Кузня ў вёсцы маленькая, нават меха няма, каб раздзьмуць вуголле. Навуменка.

•••

Раздзьмуць кадзіла — падняць шум вакол якой‑н. справы, учынка і пад.

раздзява́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і раздзявальня. Зроблена ўсё так, як у добрай гарадской лазні — прасторная раздзявальня, агульная вялікая зала, душавыя кабіны. Палтаран.

раздзява́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для раздзявання. Раздзявальны пакой.

2. у знач. наз. раздзява́льная, ‑ай, ж. Раздзявальня. Лазня была прасторная і выгодная. Адна палавіна была адведзена для раздзявальнай, а ў другой мыліся і парыліся. Колас.

раздзява́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, месца ў грамадскіх будынках для захавання верхняга адзення наведвальнікаў; гардэроб (у 2 знач.). Аднойчы далі мне білет на канцэрт, прысвечаны памяці Чайкоўскага. Праз шкляныя дзверы бачыла, якія важныя асобы ў багатых вопратках тоўпіліся каля раздзявальні. Мядзёлка. // Памяшканне для раздзявання і пераадзявання (у лазнях, спартыўных залах, на пляжах і пад.).