Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надпілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Распытваць крыху, не да канца. Надпілаваць бервяно.

надпіло́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надпілоўваць — надпілаваць.

надпіло́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надпілоўваць.

надпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надпілаваць.

надпіло́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надпілаваць — надпілоўваць.

на́дпіс, ‑у, м.

Кароткі тэкст, змешчаны на якім‑н. прадмеце. Валодзя адчыніў крышку, на адвароце якой быў зроблены маленькімі прыгожымі літарамі надпіс: «Першаму стаханаўцу саўгаса «Іскра». Шамякін. Цыганкоў з хваляваннем разгарнуў сцяг, перачытаў надпіс. Якімовіч. На баках [скрыні] надпісы: «Асцярожна, не катаваць!» Карпюк.

надпі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надпісаць.

надпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што.

Зрабіць на чым‑н. надпіс. Папас паклаў ліст у канверт, падпісаў на канверце адрас і зноў неяк супраць жадання пачаў услухоўвацца ў цішыню ночы, не кратаючыся з крэсла. Галавач. // Змясціць надпіс зверху чаго‑н. напісаняга, намаляванага. Надпісаць над радком.

надпі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надпісваць.

надпі́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надпісваць.