Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бінтава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бінтаваць.

бінтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад бінтаваць.

бінтава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да бінтаваць.

бінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Абмотваць, абкручваць бінтам, марляй і пад.; перавязваць. Чыжык ірве торбу на стужкі і пачынае бінтаваць Саўчанку, закінуўшы яму на плечы гімнасцёрку. Лупсякоў. Пакуль урач бінтаваў Віктару руку, сюды падышоў Чарных і другія партызаны. Шчарбатаў.

бінтавы́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да бінту. Бінтавая павязка.

бінто́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, што і бінтаванне.

біпаля́рнасць, ‑і, ж.

Спец. Адзін з тыпаў распаўсюджвання арганізмаў, пры якім адзін і той жа від (род, сямейства) жыве ў сярэдніх шыротах Паўночнага і Паўднёвага паўшар’яў, але адсутнічае ў тропіках.

біпла́н, ‑а, м.

Самалёт з дзвюма плоскасцямі, размешчанымі адна пад другой.

[Фр. biplan ад лац bis — двойчы і planum — плоскасць.]

біпла́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біплана.

бі́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біркі. Бірачныя знакі.