бінтаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Абмотваць, абкручваць бінтам, марляй і пад.; перавязваць. Чыжык ірве торбу на стужкі і пачынае бінтаваць Саўчанку, закінуўшы яму на плечы гімнасцёрку. Лупсякоў. Пакуль урач бінтаваў Віктару руку, сюды падышоў Чарных і другія партызаны. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)