бімета́л,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuбіметалі́зм, ‑у,
Грашовая сістэма, пры якой у якасці плацежнага сродку выкарыстоўваюцца адначасова два металы (золата і срэбра).
біметалі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да біметалаў; зроблены з біметалаў.
2. Які мае адносіны да біметалізму.
бімета́лы, ‑аў;
Пласцінкі, лісты, дрот і іншыя вырабы, якія складаюцца з двух слаёў розных металаў або сплаваў.
[Ад лац. bis — двойчы і metallum — метал.]
бі́мсы, ‑аў;
Папярочныя бэлькі ў корпусе судна, якія злучаюць яго бакі і падтрымліваюць палубу.
[Англ. beams.]
бінакуля́рны, ‑ая, ‑ае.
У выразах: бінакулярны зрок
біна́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з дзвюх частак, двух кампанентаў (металаў або металу і неметалу).
2. У інфарматыцы — тое, што і дваічны.
[Лац. binarius — двайны.]
біно́кль, ‑я,
Аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных падзорных труб для разглядвання аддаленых прадметаў.
[Фр. binocle ад лац. bini — пара, два і oculus — вока.]
біно́м, ‑а,
Сума або рознасць двух алгебраічных выразаў, якія завуцца членамі; двухчлен.
[Ад лац. bis — двойчы і грэч. nomos — частка, раздзел.]
бінт, ‑у,
Стужка з марлі або іншай тканіны (звычайна белай), якая ўжываецца для перавязкі ран, пераломаў і пад.
[Ням. Binde.]