Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

раздзёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад раздзерці.

раздзёўбвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да раздзёўбваць.

раздзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да раздзяўбці, раздзяўбаць.

раздзіма́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны для раздзімання. Раздзімальны мех.

раздзіма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздзімаць — раздзьмуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. раздзімацца — раздзьмуцца.

раздзіма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да раздзьмуцца, разадзьмуцца.

2. Зал. да раздзімаць.

раздзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да раздзьмуць, разадзьмуць.

2. Разм. Павевам калыхаць, адводзіць, разносіць. Сустрэчны вецер раздзімаў пасмы.. [Палініных] русых валасоў, якія вылезлі з-пад сіняй шапачкі. Гурскі.

раздзіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. раздзіраць — разадраць.

раздзіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разадрацца, раздзерціся.

2. Зал. да раздзіраць.

раздзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разадраць, раздзерці.