Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

герб, герба, м.

Распазнавальны знак дзяржавы, горада, дваранскага роду і пад., які змяшчаецца на флагах, манетах, пячатках, некаторых дакументах. Дзяржаўны герб Савецкага Саюза.

[Польск. herb.]

ге́рбавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да герба. Гербавы знак. // З малюнкам герба. Гербавая пячатка. Гербавая папера.

•••

Гербавы збор гл. збор.

герба́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гербарыя. Гербарны матэрыял.

гербарызава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да гербарызаваць.

гербарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.

Збіраць і высушваць расліны для гербарыя.

гербарыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гербарызаваць.

герба́рый, ‑я, м.

Калекцыя засушаных раслін.

[Ад лац. herbarius — травяны.]

гербіцы́ды, ‑аў; адз. гербіцыд, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічныя рэчывы, якія скарыстоўваюцца для барацьбы з пустазеллем шляхам распырсквання ці распыльвання.

[Ад лац. herbum — трава і caedo — забіваю.]

гербо́ўнік, ‑а, м.

Кніга з малюнкамі і апісаннямі гербоў.

гергета́ць, ‑гечу, ‑гечаш, ‑геча; незак.

Разм.

1. Гагатаць (пра гусей). Крычалі гусі праразліва, Нястройным хорам гергеталі. Колас.

2. Гаварыць на незразумелай мове. У хаце паміж сабою гергеталі немцы. Чорны. — Чужыя людзі, — махнуў рукой Забела. — Зразумей, што ён гергеча. Навуменка.