мармурава́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармураваць.
мармурава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад мармураваць.
2. у знач. прым. Спец. Апрацаваны пад мармур. Мармураваная папера.
мармурава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да мармураваць.
мармурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. Апрацаваць (апрацоўваць), афарбаваць (афарбоўваць) што‑н. пад мармур. Мармураваць паперу.
мармура́цыя, ‑і, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармураваць.
мармуро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мармуру. Мармуровае радовішча. Мармуровыя работы. // Зроблены з мармуру. Цагліны, як у казцы, самі клаліся адна на другую, а ўслед за гэтым прыгожыя ўзоры з мармуровых плітак пакрывалі сцены. Шахавец.
2. перан. Падобны на мармур; белы, гладкі. Мармуровы твар. □ Мармуровыя званочкі ландыша цягнуцца да сонца, сумна праводзячы яго, недаступнае і ні разу не ўбачанае. Хомчанка.
мармуро́ўшчык, ‑а, м.
Спецыяліст па апрацоўцы мармуру.
мармыта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.
мармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; незак.
Гаварыць ціха і невыразна; бубніць. Чалавек стаяў, прыпёршыся да варот, цяжка варушыўся і мармытаў сабе нешта пад нос. Зарэцкі. Платон нешта мармыча, пераварочваецца на другі бок і засынае зноў. Пестрак. Гартаю тоўсты сшытак у клетку.. Там сапраўды вершы.. — Ану, не мармычы, чытай уголас! — падганяюць хлопцы. Карпюк.
мармытну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да мармытаць.