Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гео́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне геалогіі.

геолагаразве́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геолагаразведкі. Геолагаразведачныя работы. Геолагаразведачная група.

геолагаразве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Геалагічныя пошукі карысных выкапняў. Весці геолагаразведку.

геолагаразве́дчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца геолагаразведкай.

гео́метр, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне геаметрыі.

гепа́рд, ‑а, М ‑дзе, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых (водзіцца ў пустынях Афрыкі і Паўднёва-Заходняй Азіі; у СССР — у Туркменіі).

[Фр. guépard.]

гепаты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Хвароба печані запаленчага або дыстрафічнага характару.

[Ад грэч. hēpar — печань.]

гераізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., каго-што.

Бачыць у кім‑, чым‑н. героіку, надзяляць гераічнымі рысамі. Гераізаваць учынак. □ Раман гераізуе капітана падводнага карабля Немо. «Маладосць».

гераіза́цыя, ‑і, ж.

Надзяленне гераічнымі рысамі каго‑, чаго‑н. Гераізацыя працы ў мастацкай творчасці.

гераі́зм, ‑у, м.

Праяўленне мужнасці, стойкасці, самаадданасці ў імя высокай мэты; доблесць, геройства. Працоўны гераізм савецкіх людзей. У барацьбе з нямецкімі фашыстамі беларускі народ праявіў масавы гераізм і самаахвярнасць.