надкры́ллі, ‑яў; адз. надкрылле, ‑я; н.
Цвёрдыя пярэднія крылы жукоў і перапончатакрылых насякомых.
надку́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надкусваць — надкусіць.
надку́свацца, ‑аецца; незак.
Зал. да надкусваць.
надку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надкусіць.
надкусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што.
Пракусіць крыху або адкусіць частку чаго‑н. Надкусіць яблык.
надку́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надкусіць.
надлабко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над лабком. Надлабковая косць.
надлама́ны і надло́маны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад надламаць.
2. у знач. прым. Змучаны, пазбаўлены фізічных і душэўных сіл; з надломам (у 2, 3 знач.). Надламаная душа. □ [Васіль Ціханавіч] нейкім надламаным і ціхім голасам сказаў: — Што ты, Дзяніс... Сіўцоў. Убачыўшы сына, [маці] павольна павярнулася да яго, надломаным голасам спытала: — Што? Як там? Ткачоў.
надлама́цца, ‑ламлюся, ‑ломішся, ‑ломіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць трэшчыну, не пераламацца зусім. Тоўсты сук надламаўся і цяпер, гайдаючыся, боўтаўся ў вадзе. Караткевіч.
2. перан. Страціць фізічныя або душэўныя сілы, аслабець. Здароўе надламалася. Душа надламалася.
3. перан. Стаць іншым, змяніцца. Алег убачыў, што ў яго ўзаемаадносінах з бацькам недзе нешта надламалася. Ермаловіч.