марксі́зм, ‑а,
Навука аб найбольш агульных законах развіцця прыроды і грамадства, аб рэвалюцыі прыгнечаных і эксплуатуемых мас, аб перамозе сацыялізма і будаўніцтве камуністычнага грамадства.
марксі́зм, ‑а,
Навука аб найбольш агульных законах развіцця прыроды і грамадства, аб рэвалюцыі прыгнечаных і эксплуатуемых мас, аб перамозе сацыялізма і будаўніцтве камуністычнага грамадства.
марксі́зм-леніні́зм, марксізма-ленінізма,
Вучэнне Маркса і Энгельса, развітае далей Леніным ва ўмовах імперыялізму і пралетарскіх рэвалюцыі.
марксі́ст, ‑а,
Паслядоўнік марксізма.
марксі́стка, ‑і,
марксі́сцка-ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да марксізма-ленінізма; які адлюстроўвае прынцыпы марксізма-ленінізма.
марксі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да марксізма, марксістаў.
маркшэ́йдэр, ‑а,
Спецыяліст у маркшэйдэрскай справе.
[Ням. Markscheider.]
маркшэ́йдэрскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да маркшэйдэра, да маркшэйдэрства, які належыць ім.
маркшэ́йдэрства, ‑а,
1. Тое, што і маркшэйдэрыя.
2. Занятак, пасада маркшэйдэра.
маркшэйдэры́я, ‑і,
Галіна горнай навукі і тэхнікі, якая вывучае геадэзічныя і геалагічныя асаблівасці горных распрацовак.