набала́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Уволю нагаварыцца.
набалбата́цца, ‑бачуся, ‑бочашся, ‑бочацца; зак.
Разм. Уволю нагаварыцца; доўга пабалбатаць.
набалбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; зак., чаго і без дап.
Разм. Нагаварыць многа лішняга, непатрэбнага. Пабалбатаць лухты. □ [Алена:] — Больш слухайце вы яго, Антон Сафронавіч, дык .. [Хаецкі] вам набалбоча. Паслядовіч.
набалда́шнік, ‑а, м.
Надстаўка, патаўшчэнне на верхнім канцы палкі. У руках.. [Бешчат] трымаў пакамечаны Томчакаў капялюш і палку з цяжкім медным набалдашнікам. Бажко. У нядзелю Нічыпар выбіраўся ў горад. Ішоў, пастукваючы лакіраванай палкай з залатым набалдашнікам. Асіпенка.
[Ад тат. балдак — эфес.]
набале́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў вельмі балючым ад працяглага болю. Набалелая рана. // перан. Які стаў вельмі адчувальным яд доўгіх пакут. Крык набалелай душы. □ Не плач, шматпакутная маці! Мы прыйдзем і ласкай сагрэем Тваё набалелае сэрца. Панчанка.
2. перан. Які даўно наспеў і патрабуе неадкладнага вырашэння. Набалелая праблема. // Які накапляўся, збіраўся на працягу доўгага часу. [Баец] быў змораны, цяжка дыхаў і гаварыў з даўно набалелай злосцю. Быкаў.
3. у знач. наз. набале́лае, ‑ага, н. Тое, што мучыць, выклікае пакуты. Маці ішла побач з сынам і выказвала набалелае за гады. Пальчэўскі.
набале́ць, ‑ліць; зак.
1. Стаць вельмі балючым ад працяглага болю. Палец набалеў ад нарыву. // перан. Стаць вельмі адчувальным ад доўгіх пакут, змучыцца (аб сэрцы, душы). Мімаволі горкі ўсхліп Ускалыхнуў яе ўсё цела, Бо сэрца дужа набалела. Колас.
2. перан. Сабрацца, накапіцца (пра што‑н. пакутлівае, цяжкае, нясцерпнае). [Аграном:] — Калі ў чалавека што набалела, то ён скажа: знойдуцца і словы і голас. Кулакоўскі. З лёгкай Косцевай рукі студэнты пачалі горача гаварыць аб тым, што ім набалела. Карпюк.
набальзамі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад набальзаміраваць.
набальзамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Насыціць труп асобымі рэчывамі, каб прадухіліць ад гніення.
набалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
Разм. Уволю, доўга пабаляваць.
набаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што і чаго.
Апрацаваць бараной зямлю ў якой‑н. колькасці. Набаранаваў некалькі гектараў пад бульбу.