жале́зіна, ‑ы, ж.
Разм. Непатрэбная жалезная рэч, абломак жалеза. Бразгацела нейкая жалезіна ў пустой камяніцы. Лупсякоў.
жале́зісты, ‑ая, ‑ае.
Які змяшчае ў сабе жалеза, багаты жалезам. У глыбокіх пластах воды нярэдка бываюць жалезістымі.
жале́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
Разм. уст. Чыгунка (пераважна ў мове партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.). Бацька, знатны мінёр Васіль Яркін, загінуў на «жалезцы». Брыль. Трэба было зацемна перайсці жалевку, а там патруль. Карпюк.
жале́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з жалеза. Падышлі да сцяны, а ў ёй жалезныя вароты на замку. Якімовіч. // Металічны. Жалезныя гузікі.
2. Які змяшчае ў сабе многа жалеза, багаты жалезам. Жалезная руда. Жалезны калчадан.
3. Уласцівы жалезу, такі, як у жалезе. Не звіняць жалезным звонам Цяжкія кайданы. Колас.
4. Падобны на жалеза, як з жалеза. У сударгавым руху крамянелі рукі, рабіліся цяжкімі, жалезнымі. Лынькоў.
5. Які характарызуецца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў. Жалезны век.
6. перан. Моцны, дужы. Міцька ад нечаканасці.. расчапіў свае жалезныя пальцы. Шамякін. // Суровы, цяжкі. На захадзе ў дыме чырвоным Бой жалезным голасам роў. Панчанка.
7. перан. Неадступны, цвёрды, стойкі. Жалезны характар. Жалезная воля. Жалезная дысцыпліна. // Паслядоўны, правільны, стройны. Жалезная логіка.
•••
Жалезнае дрэва гл. дрэва.
Жалезны боб гл. боб.
Жалезны ход гл. ход.
З’есці пуд жалезнага бобу гл. з’есці.
жале́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Р мн. ‑леек; ж.
Беларускі і рускі народны музычны інструмент у выглядзе дудкі з раструбам. Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе. Купала.
жа́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; заг. жалься; незак.
1. Выказваць жальбу, нездаволенасць; бедаваць. — Вот едзем, дык едзем! — жаліўся ціха ў цемені стары барадаты селянін. Нікановіч.
2. Наракаць, скардзіцца на каго‑н.; падаваць скаргу. — Скажы сыну, што не дарую яму, жаліцца пайду. Галавач.
жалкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Абл. Бедаваць, шкадаваць, скардзіцца. — Вот вы жалкуеце, што не можаце запісаць сваіх мыслей... А давайце папробуем павучыцца? Колас.
жаллі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Жаласны, жаласлівы. Пачынаў Алёша часцей за ўсё з песень, і песні любіў найбольш сумныя, жаллівыя. Мележ.
жало́ба, ‑ы, ж.
1. Стан смутку з прычыны чыёй‑н. смерці, народнага гора, бедства, які выражаецца ў нашэнні асобай вопраткі, адмене гулянак і інш. Жалоба па загінуўшых воінах. Прыспусціць у жалобе сцягі. □ — Калі памрэ стары Юстын, то вяселле не скора справіш. Жалоба, цэлы год чакаць. Чарнышэвіч.
2. Чорнае адзенне, павязка, вуаль і пад. як сімвал смутку. Насіць жалобу.
жало́бніца, ‑ы, ж.
Спец. Вялікі матылёк сямейства німфалід вішнёва-карычневай афарбоўкі з чорнымі знізу крыламі, акаймаванымі жаўтавата-белай палоскай.