Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абяззбро́іць, ; зак.

  1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным.

    • А. канвой.
  2. перан. Пазбавіць магчымасці і жадання пярэчыць, супраціўляцца чаму-н.

    • Спакойнасць яго мяне абяззброіла.

|| незак. абяззбройваць, .

абяззу́бець, ; зак. (разм.).

Страціць зубы.

  • Абяззубеў пад старасць.

абязле́сець, ; зак.

Страціць лясы, стаць бязлесным.

  • Абязлеселі нашы мясціны.

абязле́сіць, ; зак. (спец.).

Пазбавіць лясоў, зрабіць бязлесным.

абязлі́чка, , ж.

Няправільная арганізацыя працы, пры якой адсутнічае асабістая адказнасць за даручаную справу.

  • Пакончыць з абязлічкай.

абязлі́чыць, ; зак.

Паставіць у такія ўмовы, пры якіх ніхто асабіста не адказвае за справу.

|| незак. абязлічваць, .

абязлю́дзелы, .

Які стаў бязлюдным, пустэльным.

  • Абязлюдзелая вёска.

абязлю́дзець, ; зак.

Стаць бязлюдным, пустэльным.

  • Пляж абязлюдзеў.

абязлю́днець, ; зак.

Тое, што і абязлюдзець.

аб’язны́, .

Такі, па якім аб’язджаюць.

  • А. шлях.
  • Аб’язная дарога.