васкава́ць,
Націраць або насычаць воскам, вашчыць.
- В. ніткі.
||
васкава́ць,
Націраць або насычаць воскам, вашчыць.
||
васко́вы,
Колерам падобны на воск; жаўтлявы.
Васковая спеласць — спеласць, якая папярэднічае поўнаму паспяванню зерня.
васко́ўка,
Васкаваная папера для чарцяжоў, адбіткаў з рататара
васпава́ты,
Які мае сляды воспы, рабы.
ва́спа́н,
Форма ветлівага звароту да мужчыны ў шляхечым асяроддзі; ваша міласць.
||
вастраве́рхі,
З вострым верхам.
вастраво́кі,
Які добра бачыць, з вострым зрокам.
вастрагу́бцы,
Вострыя шчыпцы для перацінання дроту, цвікоў; кусачкі.
вастралі́ст,
Невялікае дрэва сямейства падубавых з калючымі вечназялёнымі лістамі і цёмна-чырвонымі ягадамі.
вастрано́сы,
З вострым вузкім носам (пра жывых істот і прадметы).