Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шліфавальшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па шліфаванню.

|| ж. шліфавальшчыца, ✂.

|| прым. шліфавальшчыцкі, ✂.

шліфаваць, ✂; незак.

  1. Апрацоўваць паверхню металу, драўніны і пад. трэннем для надання гладкасці, пэўнай формы.

  2. перан. Удасканальваць, паляпшаць.

    • Ш. мову і стыль твора.

|| зак. адшліфаваць, ✂.

|| наз. шліфаванне, ✂ і шліфоўка, ✂.

|| прым. шліфавальны, ✂ і шліфовачны, ✂.

  • Шліфавальны станок.

шлюб, ✂, м.

  1. Сямейны саюз мужчыны і жанчыны; сумеснае, узаконенае жыццё мужчыны і жанчыны.

    • Зарэгістраваць ш.
    • Уступіць у ш.
  2. Абрад, цырымонія ўступлення ў такі саюз.

    • Ехаць да шлюбу.

|| прым. шлюбны, ✂.

шлюбаразводны, ✂.

Які мае адносіны да разводу, да скасавання шлюбу.

  • Ш. працэс.

шлюз, ✂, м.

Збудаванне на рацэ, канале для пропуску суднаў пры розным узроўні вады на шляху іх руху, якое складаецца з камеры (камер) з варотамі.

|| прым. шлюзавы, ✂ і шлюзны, ✂.

шлюзаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Устанавіць (-наўліваць) шлюзы.

    • Ш. раку.
  2. Прапусціць (-пускаць) праз шлюз.

    • Ш. танкер.

|| наз. шлюзаванне, ✂.

шлюпка, ✂, ж.

Лодка з моцным шырокім корпусам.

  • Выратавальная ш.

|| прым. шлюпачны, ✂.

шляга, ✂, ж.

Прылада, ударамі якой трамбуюць, ушчыльняюць глебу, а таксама выраўноўваюць паверхню.

шлягер, ✂, м.

Модная папулярная эстрадная песня, мелодыя.

шляк, ✂, м.

Палоска па краі тканіны іншага колеру або іншага ўзору.

  • Абрус з сінім шлякам.

|| памянш. шлячок, ✂.

|| прым. шлячковы, ✂.

|| прым. шляковы, ✂.