Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цямочак:

  • на цямочку — вельмі рана, на світанні.

цямравы, ✂ і цямраны, ✂ (абл.).

Змрочны, цемнаваты.

цямця-лямця, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Пра няспрытнага, непаваротлівага чалавека.

  • На сход прыплёўся і гэты ц.-л.

цянёк, ✂, м.

Месца, прастора, куды не падаюць сонечныя промні; халадок.

  • Сядзець у цяньку.

цянётнік, ✂, м.

Павук, які пляце павуціну, цянёты.

|| прым. цянётнікавы, ✂.

цянёты, ✂.

  1. Сетка для лоўлі звяроў.

    • Трапіць у ц.
  2. Тое, што і павуціна (разм.).

|| прым. цянётны, ✂.

цяністы, ✂.

Багаты ценем.

  • Цяністая вярба.
  • Ц. сад.

|| наз. цяністасць, ✂.

цянькамі, прысл. (разм.).

Напрасткі, нацянькі.

  • Хлопцы ідуць ц. да сяліб.

цяпаць, ✂; незак. (разм.).

Сячы.

  • Ц. сякераю.

|| зак. цяпнуць, ✂.

|| наз. цяпанне, ✂.

цяпельца, ✂, н. (абл.).

Невялікі касцёр, вогнішча.

  • Пастухі развялі ц.