Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цельца, , ж.

  1. гл. цела.

  2. мн. Невялікія ўтварэнні ў складзе якой-н. жывой тканкі.

    • Белыя крывяныя цельцы (лейкацыты).
    • Чырвоныя крывяныя цельцы (эрытрацыты).

целяпацца, ; незак. (разм.).

  1. Свабодна звісаючы, матляцца з боку на бок.

    • Гузік целяпаецца на адной нітачцы.
  2. Матляцца, не прылягаючы (пра адзенне).

    • Пінжак целяпаўся на худых плячах.

целяпаць, ; незак.

Матляць чым-н.

  • Ц. нагамі.

|| аднакр. целяпнуць, .

целяпень, , м. (разм.).

Нязграбны, нехлямяжы чалавек.

цемень, , ж. (разм.).

Густая цемната (у 1 знач.).

  • Ц. хоць вока выкалі.

цемна...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «цёмна...» (у 2 знач.), калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. цемнабровы, цемнавокі, цемнагрывы, цемнаколерны, цемналісты, цемнаскуры, цемнатвары.

цемнабровы, .

Які мае цёмныя бровы.

цемнавокі, .

Які мае цёмныя вочы.

цемнаскуры, .

Які мае цёмны колер скуры.

  • Цемнаскурыя плямёны.

цемната, , ж.

  1. Адсутнасць святла, асвятлення, цемра.

    • У хаце ц., хоць яшчэ не вечар.
  2. перан. Невуцтва, культурная адсталасць, а таксама (разм.) пра малаадукаванага чалавека.