Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трэфы, , ж.

Картачная масць з малюнкам чорнага крыжыка ў выглядзе трылісніку.

|| прым. трэфовы, .

  • Т. кароль.

трэце...

Першая частка складаных слоў у знач. трэці па колькасці, якасці, месцы, значэнні і пад., напр. трэцечарговы, трэцеступенны.

трэцеступенны, .

Малаістотны, малаважны; пасрэдны па сваіх якасцях, па майстэрству.

  • Т. акцёр.
  • Трэцеступенная роля.

трэці, .

  1. гл. тры.

  2. Асабіста не зацікаўлены ў чым-н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны.

    • Трэцяя старана.
  3. Не галоўны, не першаразрадны.

    • Т. сорт.
    • Трэція ролі іграць.
  4. трэцяя; Які атрымліваецца ад дзялення на тры.

    • Трэцяя частка.
  5. трэцяе: Страва, якая падаецца на дэсерт.

    • На трэцяе кампот.

трэціраваць, ; незак.

Пагардліва абыходзіцца з кім-н., зневажальна адносіцца да каго-н.

  • Т. супрацоўніка.

|| наз. трэціраванне, .

трэць, , ж.

Адна з трох роўных частак, на якія дзеліцца што-н.

  • Да вечара прайшлі т. дарогі.
  • Адна т.

трэця...

Першая частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «трэце...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. трэцякласны, трэцясортны.

трэцякласнік, , м.

Вучань трэцяга класа.

|| ж. трэцякласніца, .

трэцякласны, .

  1. Які адносіцца да памяшканняў, месцаў трэцяга класа на транспарце.

    • Т. вагон.
  2. Невысокай якасці, малазначны, пасрэдны (разм.).

    • Т. спецыяліст.

трэцярадны, .

Малаістотны, малазначны; пасрэдны.