Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

азо́т, , м.

Хімічны элемент, газ без колеру і паху, галоўная састаўная частка паветра.

|| прым. азоцісты, і азотны, .

азы́злы, .

  1. Хваравіта тоўсты, апухлы.

    • А. твар.
  2. Настылы, азяблы.

    • Азызлая, халодная зямля.

|| наз. азызласць, .

азы́знуць, ; зак.

  1. Зрабіцца хваравіта тоўстым, апухлым, з абвіслай скурай.

    • А. ад нездароўя.
  2. Змерзнуць, азябнуць.

    • А. на холадзе.

|| незак. азызаць, .

азя́блы, .

Які настыў, змёрз на холадзе.

  • Азяблыя рукі.

азяро́д, , м.

Прыстасаванне з падоўжаных жэрдак на слупах для дасушвання снапоў, травы і пад.

|| прым. азяродны, .

азяры́на, , ж. (разм.).

Невялікае возера.

  • Пайсці ў луг на азярыны.

азяры́шча, , н.

Месца, дзе некалі было возера.

ай, выкл. (разм.).

Выказвае розныя пачуцці: боль, спалох, здзіўленне, папрок, радасць, жаль і пад.

  • Ай, баліць!
  • Ай, страшна!
  • Ай, як хораша ў полі!

  • Ай-ай-ай (разм.) — выказвае неадабрэнне, папрок.

  • Ай-ай-ай, як непрыгожа!

айва́, , ж.

Паўднёвае дрэва сямейства ружакветных з цвёрдымі духмянымі пладамі, якія па форме нагадваюць яблыкі, а таксама плод гэтага дрэва.

|| прым. айвовы, .

  • Айвовае варэнне.

айкані́міка, , ж. (спец.).

Раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання.

|| прым. айканімічны, .