Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

назграбаць, ; зак.

Згрэбці вялікую колькасць чаго-н.

  • Н. некалькі коп сена.

наздзекавацца, ; зак.

Многа, доўга паздзекавацца з каго-н., пакпіць, фізічна ўздзейнічаць і пад.

  • Хопіць, наздзекаваліся з чалавека.

наздраваты, .

З невялікімі адтулінамі, порысты.

  • Н. снег.
  • Н. сыр.

|| наз. наздраватасць, .

наздравіна, , ж. (спец.).

Наздраватае, порыстае месца, сітавіна.

|| прым. наздравінны, .

наздраты, (разм.).

З вялікімі ноздрамі.

  • Наздратая пыса.

|| наз. наздратасць, .

наземны, .

Які знаходзіцца, дзейнічае або праводзіцца на паверхні зямлі, на сушы.

  • Наземныя збудаванні.
  • Наземныя войскі.

наззываць, ; зак.

Склікаць у вялікай колькасці.

  • Н. гасцей.

назіральнасць, , ж.

Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з’явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя.

  • У мастака добрая н.

назіральнік, , м.

Той, хто назірае за кім-, чым-н.

  • Тонкі н.

|| ж. назіральніца, .

|| прым. назіральніцкі, .

назіральны, .

  1. Які прызначаны для назірання.

    • Назіральная вышка.
  2. Той, хто валодае назіральнасцю, умее назіраць (у 1 знач.).