Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мілэдзі, нескл., ж.

Ветлівы зварот у англічан да замужняй жанчыны з прывілеяваных класаў.

міля, , ж.

Дарожная мера даўжыні, неаднолькавая ў розных краінах.

  • Геаграфічная м.
  • Марская м.

мім, , м.

Акцёр, які іграе толькі сродкамі мімікі, без слоў.

міма, прысл. і прыназ.

Мінаючы што-н.

  • Ехаць м.
  • Страляць м. цэлі.

  • Прапусціць міма вушэй (разм.) — не звярнуць увагі на тое, пра што гавораць.

мімавольны, .

Тое, што і міжвольны.

|| наз. мімавольнасць, .

мімаездам, прысл. (разм.).

Праездам, па дарозе.

  • М. пабываць у музеі.

мімалётны, .

  1. Які пралятае або праходзіць міма, не затрымліваючыся.

  2. Беглы, быстры.

    • М. позірк.
    • Мімалётная сустрэча.
  3. Які хутка знікае, хутка праходзіць, непрацяглы.

    • Мімалётнае шчасце.

|| наз. мімалётнасць, .

мімаходам, прысл.

  1. Праходзячы, праязджаючы міма.

    • М. зайсці куды-н.
  2. перан. Між іншым, выпадкова.

    • М. сказаць.

міміка, , ж.

Рухі мышцаў твару, якія выражаюць унутраны стан.

  • Выразная м.

|| прым. мімічны, .

  • Мімічная сцэна.

мімікрыя, , ж. (спец.).

Прыпадабненне некаторых відаў жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя з мэтай самазахавання.