Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ліквідацыя, , ж.

  1. Спыненне дзейнасці чаго-н. (напр. прадпрыемства, установы).

    • Л. трэста.
  2. Спыненне існавання каго-, чаго-н.

    • Л. непісьменнасці.

|| прым. ліквідацыйны, .

лікёр, , м.

Салодкі спіртны напітак з фруктовых і ягадных сокаў, настой траў.

|| прым. лікёрны, .

лілейны, .

  1. гл. лілія.

  2. перан. Пяшчотны і белы як лілія (уст. высок.).

    • Лілейныя грудзі.

|| наз. лілейнасць, .

лілея, , ж. (паэт. уст.).

Тое, што і лілія.

ліліпут, , м.

  1. Чалавек вельмі маленькага росту, карлік.

  2. перан. Аб прадмеце вельмі маленькага памеру.

    • Станок-л.

|| ж. ліліпутка, .

|| прым. ліліпуцкі, .

лілія, , ж.

Цыбульная расліна з прамым сцяблом і буйнымі кветкамі ў выглядзе звана.

  • Белая л.

|| прым. лілейны, .

  • Сямейства лілейных (наз.).

лілова-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. ліловы, з ліловым адценнем, напр. лілова-блакітны, лілова-сіні, лілова-ружовы, лілова-чырвоны;
  2. ліловы, у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. лілова-белы, лілова-сівы.

ліловы, .

Колеру бэзу ці фіялкі, фіялетавы.

  • Л. колер.

|| наз. ліловасць, .

ліман, , м.

Заліў, утвораны морам у нізоўях ракі, а таксама салёнае возера паблізу мора, звычайна багатае лячэбнымі гразямі.

|| прым. ліманны, .

ліманад, , м.

Салодкі безалкагольны напітак, звычайна з сокам лімона.

|| прым. ліманадны, .