Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лахматы, ✂.

  1. Які мае доўгую, густую поўсць.

    • Л. сабака.
    • Лахматая шапка.
  2. З доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі.

    • Л. чалавек размахваў рукамі.

|| наз. лахматасць, ✂.

лахмаціцца, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца лахматым.

|| зак. узлахмаціцца, ✂ і разлахмаціцца, ✂.

лахмаціць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць лахматым (у 2 знач.).

  • Л. валасы.

|| зак. узлахмаціць, ✂ і разлахмаціць, ✂.

лахмоцце, ✂, н., зб.

Старое зношанае або падранае адзенне.

лацвей, прысл. (разм.).

Лепей, зручней.

  • Л. табе ўхмыляцца, калі ўсе дапамагаюць.

лаціна...

Першая частка складаных слоў са знач. лацінскі, напр. лацінаамерыканскі.

лацінаамерыканцы, ✂, м.

Насельніцтва Лацінскай Амерыкі.

|| ж. лацінаамерыканка, ✂.

|| прым. лацінаамерыканскі, ✂.

  • Лацінаамерыканскія краіны.
  • Л. варыянт іспанскай мовы.

лацініца, ✂, ж.

Тое, што і лацінка.

лацінка, ✂, ж.

Лацінскі алфавіт.

лацінскі, ✂.

  1. Які мае адносіны да геаграфіі і культуры старажытнага Рыма.

    • Лацінская прыказка.
    • Л. шрыфт.
  2. Тое, што і каталіцкі (уст.).

    • Лацінская вера.