Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крышталяграфія, ✂, ж.

Навука аб крышталях і крышталічным стане рэчыва.

|| прым. крышталеграфічны, ✂.

крышыцца, ✂; незак.

Драбіцца, рассыпацца на дробныя часткі.

  • Пячэнне крышыцца.

|| зак. скрышыцца, ✂, раскрышыцца, ✂ і пакрышыцца, ✂.

крышыць, ✂; незак.

  1. Наразаць дробнымі кавалкамі.

    • К. буракі.
    • К. хлеб (раздрабляць на крошкі).
  2. Ламаць, разбіваць на часткі.

    • К. крэйду.
  3. перан. Знішчаць (разм.).

    • К. варожыя ўмацаванні.
  4. Накідваць дзе-н. крошак (разм.).

    • Не крышы на падлогу.

|| зак. скрышыць, ✂, раскрышыць, ✂ і накрышыць, ✂.

|| наз. крышэнне, ✂.

крэазот, ✂, м.

Прадукт сухой перагонкі драўніны — масляністая вадкасць з пахам драўніннага дзёгцю, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.

|| прым. крэазотавы, ✂.

крэатура, ✂, ж. (кніжн.).

Чый-н. стаўленік, той, хто высунуўся дзякуючы чыёй-н. пратэкцыі.

крэветкі, ✂, ж.

Дробныя ракападобныя, пераважна марскія жывёлы.

|| прым. крэветачны, ✂.

крэда, нескл., н.

  1. Сімвал веры ў каталіцкай царкве.

  2. перан. Чые-н. перакананні, светапогляд.

крэдыт​1, ✂, м. (спец.).

У прыхода-расходных кнігах: падлік расходаў і даўгоў дадзенай установы.

|| прым. крэдытавы, ✂.

крэдыт​2, ✂, м.

  1. Пазыка, выдача каштоўнасцей (грошай, тавараў) у доўг; камерцыйнае давер’е.

    • Узяць тавар у к.
    • Адкрыць к. каму-н.
  2. перан. Давер’е, аўтарытэт (кніжн.).

    • Палітычны к.
    • Карыстацца крэдытам у каго-н.
  3. звычайна мн. Грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя расходы.

    • Крэдыты на будаўніцтва жылых дамоў.

|| прым. крэдытны, ✂.

  • К. білет (папяровы грашовы знак, банкаўскі білет).

крэдытаваць, ✂; зак. і незак.

Адпусціць (адпускаць) каму-н. крэдыты (у 3 знач.).

  • К. капітальнае будаўніцтва.

|| наз. крэдытаванне, ✂.