Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

капыціцца, ✂; незак.

Спатыкацца (пра каня).

|| зак. скапыціцца, ✂.

капэла, ✂, ж.

Вялікая музычная група выканаўцаў — хор у спалучэнні з аркестрам.

  • Дзяржаўная харавая к.

капюшон, ✂, м.

  1. Адкідны галаўны ўбор, прымацаваны ззаду да каўняра верхняга адзення.

    • Паліто з капюшонам.
  2. У кобры: верхняя частка тулава, якая пры небяспецы раздзімаецца ў выглядзе дыска (спец.).

|| прым. капюшонны, ✂.

капялюш, ✂, м.

Галаўны мужчынскі ўбор з палямі, жаночы — розных фасонаў.

  • Саламяны к.

|| памянш. капялюшык, ✂.

|| прым. капялюшны, ✂.

капялюшнік, ✂, м.

Майстар па вырабу капелюшоў.

|| ж. капялюшніца, ✂.

кара​1, ✂, ж.

Суровае пакаранне за правіннасць.

  • К. за злачынства.

кара​2, ✂, ж.

  1. Паверхневая частка ствала, галін і кораня дрэвавых раслін.

    • К. бярозы.
  2. чаго або якая. Верхні цвёрды слой на чым-н.

    • Ледзяная к.
    • Зямная к.
    • К. вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга (паверхневы слой галаўнога мозга ў вышэйшых пазваночных і чалавека).

|| прым. каравы, ✂.

карабаты, ✂.

Няроўны, пагнуты, скрыўлены.

  • Карабатая дошка.

|| наз. карабатасць, ✂.

карабаціцца, ✂; незак.

Рабіцца карабатым, выгінацца, скрыўляцца.

  • Фанера на сонцы карабаціцца.

|| зак. пакарабаціцца, ✂ і скарабаціцца, ✂.

карабаціць, ✂; незак.

  1. Рабіць карабатым.

  2. перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё.

|| зак. пакарабаціць, ✂ і скарабаціць, ✂.