Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калач, ✂, м.

Пшанічны хлеб, выпечаны ў выглядзе замка з дужкай.

◊

  • Цёрты калач (разм.) — пра вельмі вопытнага чалавека.

|| прым. калачны, ✂.

калашмаціць, ✂; незак. (разм.).

  1. Кудлаціць, тармасіць, моцна тузаць.

    • К. ніткі.
    • Свінні калашмацілі снапы.
  2. Біць.

    • Хлапчукі калашмацілі адзін аднаго.

|| зак. адкалашмаціць, ✂.

калашына, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і калоша.

калгас, ✂, м.

Аб’яднанне сялян для сумеснага вядзення сельскай гаспадаркі на аснове абагуленых сродкаў вытворчасці (са скарачэння слоў: калектыўная гаспадарка).

  • Усім калгасам выехалі на жніво.

|| прым. калгасны, ✂.

калгаснік, ✂, м.

Селянін — член калгаса.

|| ж. калгасніца, ✂.

калготкі, ✂.

Трыкатажны выраб у выглядзе панчох, вывязаных разам са штанамі.

  • Дзіцячыя, жаночыя к.

|| прым. калготачны, ✂.

калдобіна, ✂, ж.

Выбоіна, яма на дарозе; паглыбленне або ўпадзіна на дне вадаёма.

калдуны​1, ✂, м. (разм.).

Клёцкі, начыненыя мясным або іншым фаршам.

калдуны​2, ✂

Пра зблытаныя, скудлачаныя валасы.

калега, ✂, м.; ✂, ж..

Таварыш па прафесіі, па працы, па вучобе.